Feb. 22nd, 2014

dzienn: (BLR)

Рада зьмяніла кіраўніцтва, Януковіч зьбег, "рэгіяналы" застаўшыся без "галавы" думаюць сваёй галавой і галасуюць за зьмены ў Канстытуцыі, былы шэф МУС зьбег, астатнія ў міністэрстве напісалі заяву што "яны з народам"..,
Каманда Украіны заваёўвае Алімпійскае золата.

На гэтым фоне праз гадзіну чакаецца афіцыйнае падцьверджаньне што гэты хмыр сам падпісаў сваю адстаўку.
Хаця каму яна ўжо патрэбная. Фактычна ён зь вечару адставіўся, а праз гадзіну й безь яго яго б адставілі.

Віншую Украіну. Спачуваю Украіне...
Трымайцеся, працуйце, не разбазарце.


Перамога Украіны


Page generated Sep. 29th, 2025 11:52 am
Powered by Dreamwidth Studios