сяк і так )
Feb. 1st, 2014 12:26 amУ гарадзкім музэі Лівэрпулю дастаткова сьветла нават у дальніх закутках, абсалютна ўсё празрыста зразумела: што, адкуль, навошта, арыгінал ці рэканструкцыя, і ў маленькай краме прадаецца што заўгодна амаль у любых варыяцыях. Нажаль працуе да 5ці.


У Брытанскім музэі Лёндану некаторыя экспанаты непадпісаныя (я бачыў БЕЗбародага асірыйца!!! шо за фігня???!!), бывае фіг зразумееш што-адкуль перад табой ("3 Нерэіды стаялі між калёнамі" - дык вунь стаяць у іншым баку залі, 5 з калёнамі, а на схеме 3, а гэтыя яшчэ адкуль?), у здаравенных крамах магніТ толькі "Разэцкі камень", і ў шырокіх прасторных залях бродзіш і разглядаеш! у прыцемках. Затое працуе ў пятніцы да 20:30.


#чтотонетак ))
- Тут трохі бульбы засталося, будзеш?
У выніку перад табой сэрвіраваны стол з рознай ежай на парцалянавым у стылі japan-blue блюдзе і Pinot noir.
Неяк так :)