Dec. 30th, 2013

dzienn: (I'm a real alien)

я ж казаў што ў Бабруйску зараз мой расейскі дзядзька жыве.
Уночы прыехала ягоная жонка. Якая выехала два дні назад, 28га.
З Валгаграду... ...


11 год таму мы былі ў Валгаградзе, і калі, каб зьязджаць, прыйшлі на той вакзал — там шукалі бомбу.

Тады была ложная трывога. Тады было прыкольна.



dzienn: (Ja. "default")


Ну і годзік...
Пачынаў яго ўжо монстрам на новай працы, цалкам сваім у офісе — а сканчаю ўдалечыні ад яе, сыйшоўшы на аддалёнку, рэдка зьяўляючыся на офісе.
Вярнуўся да дому. Да пустога дому... Згубіў апошняга прамога старэйшага роднага чалавека...
І сам першы раз за жыцьцё ў гэтым годзе ў сур'ёз задумваўся аб... Ахранець! Я!!!...я ня мог жадаць гэтага, я ня мог нават думаць пра магчымасьць... Спадзяюся не паўторыцца.
Згубіў, нечакана знайшоў, немагчыма згубіў, гэтак жа немагчыма зьявіўся шанец зноў знайсьці... гэта пра розных.
Зразумеў што жыць трэба з тым хто рады цябе бачыць. Вырашыць цяжэй)..

Але я — круты бабруйскі рэйнджэр. (шкада й паловы не пасьпеў апісаць. дапішу.) Я сыйшоў у горы адзін, я прайшоў горы адзін, і хай гэта не Памір не Гімалаі а Карпаты — я адолеў іх Адзін. Я - не такі ўжо й лішні раз, бо канкрэтна й адназначна й яскрава – даказаў што я ўсё магу.
Каму?..

А "Лівэрпуль" пачынаў год абы як і абы дзе, а сканчае сярод лідараў. і манкі ў задніцы. Праўда мне было б хоць трохі кампэнсацыей толькі каб мы сталі чэмпіёнамі а яны правалілісь у ніжэйшую лігу — але й так ужо нармальна, і працэс ідзе) ...

І я — круты бабруйскі рэйнджэр.

Page generated Aug. 16th, 2025 03:17 pm
Powered by Dreamwidth Studios