ныцікі і моўчучкі
Dec. 4th, 2013 01:02 amМяне тут "беланыцікам" абазвалі :)
Ня сьмешна зрэшты. Я ня ведаю, насамрэч, ці можна там было тое ныцьцё ўбачыць. Мо й можна. А вы маўчыце.
Я бачу што там заклік не маўчаць.
А перад тым усё — разам зь "няма чаго казаць" — наагул пра дзеяньні ўрадаў. Зусім жа не па тэме наезду.
Але ж у наезду ёсьць, мо ім і незаўважаны, іншы "доказ": я пагадзіўся пад чужымі словамі — рэзкімі, актыўнымі, але дастаткова ў "ныючым" кірунку.
Праўда я пазначыў з чым найперш я пагадзіўся. З тым што "там появляются национальные флаги, люди становятся смелыми и даже пытаются говорить на родном языке". Але ня вылучыў "после возвращения на родину всё это пропадает". Пэрсаналіі наагул прыбраў. А вылучыў "Свои права нужно отстаивать здесь и сейчас."
Так, вылучыў і "дрышчоў" — але па мойму відавочна вылучыў асноўнае: "Власть должна сидеть на цепи и жрать из рук людей. Если эта собака огрызается и кусает, то её нужно бить". І "рефлексы будут выработаны и власть будет работать так как этого захочет гражданин"
Фігасе ныцьцё :) Але магчыма гэта збоку чытачам ня так і заўважна.
Але.
Я-та ведаю што ня мне расказваць, як шмат з тых хто паехаў "махаць сьцягамі" ў Вільню, не баяцца гэта рабіць і ў Менску.
Я-та ведаю што й "Толькі "Вільня наша" крычаць і можам" і "дрыщи" было правакацыей:
"Ну! Скажыце ж што гэта ня так! Хаця б скажыце!"
Але ж вы змаўчалі.
Згодныя штоле?