И город поверил - ученья идут
Nov. 19th, 2013 11:45 amУчора ў сталіцы, акрамя чарговага фігпаймі чаго ў мэтро, было яшчэ шмат цікавага.
Спачатку глядзець паўтары хвіліны :)
http://www.youtube.com/watch?v=X0Yk8gMPQ-s&feature=player_detailpage#t=1898
потым далей чытаць.
У панядзелак 18га на адзін з працоўных інтэрнатаў Менску наляцелі пажарныя машыны й МНСнікі. Усіх выгналі на двор, а самі раскатвалі па паверхах пустыя шлянгі ды заглядвалі ў пакоі - правяралі каб ніхто не застаўся, і як там нагул з супрацьпажарнай бясьпекай. За электрапліткі штраф на месцы, на электрачайнікі пакуль проста ругаліся, лёс тэлевізараў, мікрахвалёвак, пральных машын і мабільных тэлефонаў пакуль невядомы.
Сказалі што Трэніруюцца перад чэмпіянатам сьвету па хакею. А ў гэтым інтэрнаце яшчэ й мінігатэльчык для камандзіровачных. Таму цяпер яшчэ доўга будуць налятаць у любы момант, хоць у выходны, хоць у вечар, і ўсё правяраць і ўсіх выганяць. Каб натрэніраваць выганяцца па сігналу аб задымленьні.
Якім чынам натрэніраваныя жыхары працоўнага інтэрнату дапамогуць інтурыстам хутчэй выбірацца з гатэлю "Эўропа" - не паведамляецца.
( по русскі для інформагенств) )
ЗЫ. А яшчэ ўчора ж "вождзь і рэзідзент" заявіў што хутка праверыць баегатоўнасьць войска. (А якім тады ерам яно займалася на нядаўніх вучэньнях?)
Цікава, які раён якога гораду будзе выбраны для адпрацоўкі стральбы й захопу?