Nov. 7th, 2013

dzienn: (fotakot)

Гадзіну здымкаў пад халодным дажджом - убарматалі, восень.
- І Вам не надакучвае так хадзіць пад дажджом?
- Ды ну, хіба гэта дождж? Вось у нас у Карпатах
А што я мог яшчэ сказаць?;)

І што пабачыў у горадзе блін родным?

711_Listrycnik


Акрамя народу які вельмі доўга шугаўся камэры.
- Неее, мы сегодня не в фоорме. Но за предложеніе спасібо.
А потым панясьліся аджыгаць)

711_Vox-Kastrapad


І колькі тусіў ад базару да танку - ніводнага знаёмага! Хто гэтыя людзі?! Панаехалі тут!))
...
А вось перадумаў я надта сур'ёзныя фоткі вешаць. Потым можа, для спецтэмы.
Будзе проста пяток кадраў нова-роднага гораду.
кадрыкі )

У карцінках мне (акрамя Жодзіна) ) нічога незвычайнага. А вось прыглядзеўся да людзей... І ў гэтым гламурным месцы столькі гапаватага спадарства... з чоткамі наперавес...
І з гэтымі людзьмі мне жыць! ))
Але ёсьць і іншы Бабруйск. Частку пабачыў. Буду знаёміцца занава.
Я ўжо афіцыйна "свой". ..

Page generated Aug. 15th, 2025 01:22 am
Powered by Dreamwidth Studios