Лапічы дыбр
Oct. 5th, 2013 09:27 pmТраса Менск - Бабруйск адчыненая ўся! (Бывай, Сасновы!) На ўсім шляху ад кальца да кальца ўжо двайная. Толькі знаку 120 шчэ няма, па старому ё сям-там 70 і нават 50. Дарабляюць агароджы, прыпынкі - драбяза. Ужо спакойна можна хутка езьдзіць.
І Лівэрпуль спакойна выйграў. Зноў 3:1, ну колькі можна, лічб іншых ня ведаюць? ) 3:1 да 1:0, таксама ня тое. Ці зусім ужо 2:2, гэт нат не перамога. Ну давайце што-небудзь іншае. Давайце 4:0. Так, самае тое - давайце 4:0! З кім у нас астатнія ўсе матчы?
А 2:2 можна пакінуць на Гудысан. ;)