Сыход у горы - 2. Нечаканая ноч - 1
Aug. 5th, 2013 11:44 amАдпачыўшы ў манастыры з паўгадзінкі, пайшоў назад у Маняву. Хаця была там разьвілка - адна дарожка на манастыр а іншая некуды ў горы - але хто яе ведае куды яна прывядзе. Запомніў што зь вёскі ёсьць шлях на Маняўскі вадапад, з дальняга краю, і на Бухцівецкі вадапад, з цэнтру (вунь на мапе лініі каляровыя - то турысцкія маршруты) - так і іду. Потым сказалі што можна было й са скіта, зрабілі ўжо дарогу.

А агульны плян паходу ў мяне быў такі: Старт з Манявы, скіт, абодва бліжэйшых вадаспада (сіні і чырвоны подпісы на мапе), потым па гарах на в. Зэлэну (жоўты маршрут), потым далей напоўдзень на Сіняк-Хомяк (можа яшчэ хуценька зьбегаць да Довбушанкі), Жэнецкі вадапад (дзе можна апошні дзень адпачыць-паваляцца), і фініш у Ярэмчы. У нядзелю ранкам, каб хуценька ў Івана-Франкіўск, хуценька на Львів (запомніў час адпраўленьня пары маршрутак), і там яшчэ застанецца гадзіны тры на піва зь сябрамі.
Вырашыў спачатку ісьці на Бухцівецкі, таму што так менш топаць сюды-туды адной дарогай, што жутка не люблю. Не люблю паўтораў! (акрамя паўтораў момантаў спартовых гульняў - і то абавязкова з розных камэр)
І вось іду я па даўжэзнай Маняве й пытаюся ў мясцовых, дзе паварот на Бойкы, зь якіх проста ісьці на Буковэ. А яны ня ведаюць. Ці вісіць дзе схема для турыстаў - ня ведаюць. ( Хадзем, балтарус! )

Перевод как обычно, или можно чего спросіть, коль недостаточно. И что-то как обычно выдумал :)