Малая экранізацыя Вялікага Гэтсбі
Jun. 14th, 2013 06:58 pmДаўненька ня чуў у кінатэатрах воплескаў па завяршэньні фільма...
На "Гэтсбі" пачуў.
А мне фільм страшэнна не спадабаўся.
Салодка-прытарны-няісны шо трындзец. Спрэс "фаташоп" і помпа. У кнізе фонам былі ўцёкі багачэй у казку, і казачныя мроі галоўнага героя - а ў кіношцы пан рэжысэр нам тупа казку й паказаў. Забыўся чаму ў школе вучылі.
Адна справа калі мы расказваем казку. Тады мы й паказваем у кожнай карцінцы - гэта казка. Пашто кадры расьпісваць - узгадайце ўсі фільмы па коміксах, трусіка роджэра, толкініяну... Іншая справа калі нерэальныя рэчы адбываюцца ў звычайным жыцьці. Тады трэба ж паказваць максімальна рэальна! Каб нерэальнасьць сама даходзіла да мазгоў на кантрасьце. Ну хіба што фрагмэнты казачныя вылучыць. (Зь іншага боку, але здаецца падобным чынам зрабілі новага Супэрмэна - карцінка ў асноўным абс рэальная, а ўнутры казачны герой. Што робіць яго рэальным. Цікава, трэба паглядзець)
А ў Лурманаўскім "Гэтсбі" казка ў кожным кадры. Падкрэсьлена выдуманая, адлічбаваная да марозу, пераваніленая да ванітаў. З каравымі спецэфектамі )
Прычым самая казачная частка гісторыі - вечарынкі - у кнізе мне больш спадабаліся, больш падкрэсьлена фантасмагарычнымі былі. А тут балаган нейкі. У кнізе была ілюмінацыя, а ў кіношцы гледача пасыпалі канфэці ды сэрпантынам. Праз 90 год паперкамі замест электрычнасьці.
А галоўнае - НАФІГА нам паказалі што Такога НЕ бывае?! Самае моцнае, страшнае, асноўнае - што Такое пры ўсёй нерэальнасьці - БЫВАЕ!!!
На гэтым тле драбязой губляюцца й засылка галоўнага разказчыка алькаголікам у псіхушку, і спрэчны выбар актора на ягоную ролю, і правальны - на ролю Ўілсана. Да казачнага коміксу - якія прэтэнзіі.
ціпа перевод наведением