Jul. 17th, 2012

dzienn: (noperapon)


Сплю сабе, нікога не чапаю. Еду ў электрычцы нейкай сучаснай, у кабіне, размаўляю з машыністам. І фонам слухаем ці то радыё ці то тэлевізар недзе там ёсьць маленькі, ня бачна яго. Навіны "ОНТ" голасам карэспандэнта Бусько распавядаюць пра нейкія паездкі і сустрэчы гэнай лысай Главы. І пару разоў гучыць:

"Александр Ан́акевич"...

Менавіта так, нават не Ананьевіч і не Анакіевіч.
Не вытрымліваю, пытаюся ў суразмоўцы: "Ён што, ужо "Анакевіч" стаў?" - "Ну ціпа да, наверно"
І тут голас карэспандэнта Бусько прасьвяшчае:

"Это имя ему дали... (представители?)... зороастризма... такой бог..." Што гэтая фігня значыць, я не пачуў - але выходзіла што ён афіцыйна зьмяніў сабе й імя па бацьку, як нейкія калдуны з астролагамі параілі.
Мы нават і ня моцна зьдзівіліся. Ну а чо яму - дзень нараджэньня ж зьмяніў. І жыць жа хочацца - вось і за любую містыку хапаецца. Да таго ж і "Рыгоравіч/Григорьевич" таксама ж выдуманае, няма чаго губляць, нават непавагу да свайго бацькі не прыш'еш.

Прачнуўся і праверыў, што такое адкуль можа быць. І знайшоў, што й самі знайсьці можаце )


Даўно мне ня сьніліся вешчыя сны.

Page generated Aug. 15th, 2025 03:54 pm
Powered by Dreamwidth Studios