Nov. 17th, 2011

dzienn: (BLR)

Летам жа здавалася што ўж гэтая восень дакладна будзе апошняю. Мы й так жывем пры лукашызме дольш чым Нямеччына пры фашызме. І вось поўны крах эканомікі, дзікі скачок коштаў, прычым не аднаразовы, а ўсім зразумела што далей толькі горш - што яшчэ трэба "далёкім ад палітыкі" каб нарэшце заняцца ёю? І заняліся. У лепшым мірным вулічным выглядзе. ... )Вось яшчэ трошкі, вось прачухаецца партыйная апазіцыя, зарганізуе чаго-небудзь, і Расея ўжо ня будзе гэнага хмыра падтрымліваць - хто яго пасьля той зімы і гэткага лета будзе падтрымліваць? у друга-Уга і тое ўжо свае праблемы, - і лясьнецца рэжым. Даўно ўжо на нагах не стаіць, колькі ж можна хістацца.

І вось ужо сыходзіць восень. А не рэжым. Партыйная апазіцыя прасядзела ў бульбе ўсё гарачае лета й прачухалася толькі да сярэдзіны восені - каб правесьці так званы "Народны сход". ... )

Змагацца з абсалютна беззаконным рэжымам можна ці ягонымі ж мэтадамі, ці агульнанароднай рэвалюцыей. [livejournal.com profile] kolyadko прыдумаў як гэта - іхнымі ж мэтадамі. Гэта патрабаваць ад "гаранта" падпісаць указ пра правядзеньне так горача любімага ім "Всебелорусского народного собранія" - але з поўным незалежным кантролем за выбарамі дэлегатаў. Вядома зразумела што сам той "гарант" ніколі на гэта ня пойдзе - але ж адна справа забараніць ды разагнаць нейкі "народны сход" партыйнай апазіцыі, а зусім іншая - не даваць правесьці тое праслаўленае гебельсаўскай службай "Собраніе". Ці потым напляваць на ягоныя рашэньні.
Па задуме новае "Всебелорусское народное собраніе" ужо мусіла праходзіць у гэтыя дні. Але падтрымалі ідэю толькі некалькі дзесяткаў больш-менш вядомых ці невядомых, каля палітычных ці па-за палітычных людзей - ад Фядуты й Мацкевіча да мяне і іншых блогераў. Ніхто з партыйных лідараў, з апазіцыйных палітыкаў, акрамя Міхалевіча, не падтрымаў. Ну як жа - "ён жа ўсё роўна не падпіша, дык на храна патрабаваць"...
Яны зрабілі штосьці лепш?

Восень сыходзіць.



"Фашызм", "хунта", "геббельс"... - хіба ж я проста так, са злосьці? Фашызм і без газавых камэраў застаецца фашызмам. Можаце называць гэта па мяккаму - аўтарытарызмам, я называю тое што ў нас адбываецца, упэўнены, сваім словам.
Сёньня Дзень Студэнта - і ня ўсе са знаёмых, каму я столькі год расказваў, адкуль сьвята ўзялося, памятаюць гэта. Бо лянота памятаць. Што нам да антыфашыстоўскіх дэманстрацыяў чэскіх студэнтаў, што нам да дзевяці растраляных у гэты дзень - гэта было даўно, гэта было пры фашыстах... У Беларусі, вядома, гнюсны маразм і беззаконнасьць - але пра фашызм думаць неахота.
Але фашызм думае пра нас. ... )

З Днём студэнта! Вечныя студэнты... Пара здаваць на дыплём.

Page generated Aug. 18th, 2025 09:03 am
Powered by Dreamwidth Studios