Тысяча і 20 год бел-чырвона-белай Пагоні.
Sep. 20th, 2011 12:06 am20 год таму, 19 верасьня 1991 году, Беларусь стала не савецкай-сацыялістычнай, а проста рэспублікай.
Але кпсс-аўская большасьць у Вярхоўным савеце супраціўлялася адмене савецкіх сымбаляў і афіцыйнаму статусу для гістарычных. Іх дабілі апошнім бюракратычным аргумэнтам:
- Вы ж самі прынялі новую назву краіны: Рэспубліка Беларусь. А на гербе што напісана - "БССР"?!
Прыйшлося прыняць - і герб "Пагоню" і сьцяг.
ВОЛЬНАЙ
БЕЛАРУСІ
Дарэчы, і да таго часу бел-чырвона-белы сьцяг ужываўся як афіцыйны - ў Менску. Рашэньнем гарсавету (вось тут так і цягне сказаць не па савецку, а нармальна: месцкай Рады) разам з дзяржаўным сьцягам вывешваўся нацыянальны. Вось гэткі афіцыйны статус быў - "нацыянальны сьцяг". і віселі яны на даху гарсавету абодва.
P.S. Тым, каму "бяз розьніцы які сьцяг", і "нафіга апяць меняць", пытаньне:
А нафіга лукашысты сымбалі мянялі? І дагэтуль іх забараняюць.
Калгасна-гэбісцкія боўдзілы больш разумныя за вас аказваюцца?..