1943 год. Мiнiстэрства замежных справаў Вялiкай Брытанii атрымлiвае дэпешу з Бэрлiну, з Рэйхсканцылярыi.
"Паважаныя брытанцы. У рамках мiжнароднай юрыдычнае дапамогi для барацьбы з камунiстычнай заразай просiм выдаць нам дакуманты й зброю Уладзiслава Сiкорскага, якi па нашых дадзеных хаваецца ў Лёндане й падазраецца намi ў розных справах.
З павагай, Трэцi Рэйх"
Адказ брытанскiх МЗС i Каралеўскай Пракуратуры:
"Да наце, калi ласка. Сапраўды названая асоба часта бывае на тэрыторыi Злучанага Каралеўства. Вось усё што маем - правярайце сабе на здароўе"
Потым прадстаўнiкi Вялiкай Брытанii на Нюрнбергскoм працэсе:
- Так мы ж ня ведалi што Сiкорскi антыфашыст, пра гэта ў дэпешы Рэйхсканцылярыi нiчога сказана не было. I як шаноўны трыбунал разумее, гуглю ў нас не было. I наогул мы ня ведалi што нашыя дадзеныя могуць быць выкарыстаныя нямецка-фашыстоўскiм бокам у нейкiх сваiх цёмных мэтах.