Jul. 20th, 2011

dzienn: (Default)

тыцнуць адразу і чытаць пад музыку ;)

Ужо 2 месяцы як у мяне ўжо год ёсьць машына, і як прайшлі 2 гады "ня больш за 70" (гэты знак я так ні разу й не насіў :) ) І ўзрост супаў з другім чыслом у нумары.

Яшчэ год і 3-5 месяцаў назад, калі доўга ня мог выбраць-купіць, я стаў перажываць што так і не набуду нічога )) і моцна перажываў - як жа я езьдзіць буду, я ж пасьля атрыманьня правоў за год паезьдзіў 3 разы, толькі адзін зь іх больш за пару кілямэтраў...
А потым купіў, сеў - і паехаў .



Ужо 200 000 км :) - 14 зь іх мае, па стану на юбілей. Па стану на 2 тыдні таму, як сабраўся напісаць - 202000


ужо больш за 203500 :)

Пра розныя сітуёвіны ціпа самых небясьпечных ці дурацкіх пісаць перадумаў.
А абавязкова хачу зазначыць самаму сабе цікавую рэч:

Я дагэтуль зьдзіўляюся чаму я адразу й нармальна паехаў. Можа гэта "эфект сотай малпы", можа я ўсёткі нармальна вучыўся - але пачуваюся на дарозе спакойна. З самага пачатку. Ня тое каб я там суперпупердрайвэр і тым больш нажаль не тэхнар-рамонтнік - але за сябе на дарозе я спакойны.
На любой дарозе.



І -
машына - мой антыдэпрэсант.
Адзін з найлепшых. Можна нават ня ехаць, а проста сесьці на сваё месца - ужо добра :)


Песьняй лютага ў мяне была Queen - "I'm in love with my car". Насамрэч больш музыкай чым канкрэтна песьняй са сваімі словамі :) Але.. ;)
Дарэчы, дзень народзінаў маёй машынкі - як раз у лютым :)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 01:40 pm
Powered by Dreamwidth Studios