"Добры" Форд і "добрае" радыё
Jul. 15th, 2011 06:43 pmЯ разумею што не яны першыя, гэная вірусная рэкляма з лахатронскімі акцыямі ўжо існуе. Але ж... Трэба ж хаця б папярэджваць.
"«Атлант-М Баравая» і «Новае Радыё» разыгрываюць 35 літраў бясплатнага паліва". Чамусьці адказы трэба дасылаць смс, а не як звычайна званіць у студыю. З аднаго боку званкі ў студыю хаця б выглядаюць чэсна - ці ты бягом звоніш а там ужо занята, ці ты дазваніўся але абарвалася сувязь...
Зь іншага боку нават калі ты смс адпраўляеш на першай секундзе - ёсьць рэальны шанец што нехта адправіў хутчэй, ці ад яго прыйшло хутчэй. Таму ў гэтым сэнсе я не кажу што гэтая акцыя лахатрон.
Але - чаму смс? - зь іншага боку гэта ўсёткі на лахатрон часткова падобна - таму што смс та платная. Гэта вам не пазваніць у студыю - гэта 1900 рублікаў! Мінімум - 1900 стандартны кошт за смс на той нумар.
А яны-та маўчаць! Ані ў эфіры пра платныя смс ані слова, ані на сайтах што радыё што "Баравой" - ні слова ні намёку!
А 1900 - гэта ўжо не бясплатны бензін. Калі б папярэдзілі пра кошт смс - можна круціць рэкляму пра "бясплатны", бо ў параўнаньні з 35ю літрамі 1900 вядома нуль.
Але яны маўчаць.
А чалавек дасылае ім смскі кожны дзень, і нават калі на першай секундзе - не выігрывае, і нават калі па адной а не з парай варыянтаў адказу... За 3 тыдні акцыі (з Пн па Пт) ён плаціць 28500. Гэта вядома не 35 літраў хаця б 92га, а толькі 6,79 л - але ж ужо далекавата не бясплатны. І дообра калі ён такі выйграе хоць раз - а то хутчэй жа падорыць тыя 6 літраў Новаму радыё ці Атланту на Баравой. Ці каму там.
А кожны дзень гуляе ж ня менш за 100 чалавек. Яны плацяць 2 850 000. Гэта 678 з паловай літраў 92га. А разыгрываецца 525.
Каму й за што ідуць яшчэ 153 літры?
На аплату рэклямнай кампаніі? Якога хрэна за рэкляму мусіць плаціць той хто яе чытае-слухае? Ды яшчэ й ня ведаючы пра гэта!
*пра тое што смс платная проста здагадаўся, зьвесткі пра кошт узяў у мабільнага апэратара