Jul. 2nd, 2011

1-2

Jul. 2nd, 2011 09:41 pm
dzienn: (Default)

як я палюбіў дарожнікаў з гаёвымі ды іншымі картографамі - асобна неяк раскажу. можа быць.
не, ну на ўсім Даўгінаўскім тракце з усімі скрыжаваньнямі-паваротамі да самога Даўгінава і далей ніводнага ўказальніку дзе тое Даўгінава - гэта ж крута, ну.


Будслаў сустрэў перакрытай дарогай за 2 км да мястэчка. І перапоўненай стаянкай ў чыстым полі. (для некаторых СХватчыкаў - вось роўна ў тым самым месцы дзе мы тады ў канаву заехалі - там стаянка :)) І аўтобусамі што давозілі ўжо безлашадных ад стаянкі. Але нафіга мне той аўтобус:) - так што пешая пілігрымка ў Будслаў такі адбылася О:)

Яшчэ сустрэў залатаным нарэшце дахам касьцёлу. і адной вежай што пад лясамі ўжо нанава пафарбаваная.
Нейкай дзеўкай што шастала там у рожках-лямпачках... У Будславе, на фэсьце Маці Божай, ага... прадавачка нейкая.
і крутой прамой бесперапыннай відэатрансьляцыяй ўсяго што адбываецца. Куча камэр паўсюдна, статычных і з нагамі) - і вялікі плазмавы экран. Круць.

А, ну да - перакрытыя падыходы да цэнтру й куча мянтоў з мэталашукальнікамі... На століку адабраных рэчаў ляжала куча ножыкаў і сякера.

А вось на ўніяцкай службе, як ужо даўно павялося, сьпявалі "Магутны Божа". Прасьпявалі, і нехта са сьвятароў вырашыў апошнія радкі паўтарыць. Yу яно як бы й правільна, фінал паўтарацца мусіць. Але ён у поўны голас запяяў:
"Зрабі магууутнай, зрабі працвятаючай шчасьлівай
Краіну нашу ..." ...
Во дзе ганьба...

Але так нармальна ўсё. Народу - дзесяткі тысяч. Прыгожа.
замалі... чуж** ..і
Пасьля можна было і ў палёт.
Але нажаль зноў сарвалася. Пакуль сястра сабралася, пакуль да Менску даехалі, надвор'е ня лётнае, заўтра мне на працу, а скачкі недзе пад Берасьцем... Сястрычку адправіў - яна-та заўтра скокне. Як надвор'е лётнае будзе...
Калі ўжо я яе даганю, хаця б пачну даганяць?..





А Ладу зь Днём народзінаў!:)
і ня толькі яе

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 01:22 am
Powered by Dreamwidth Studios