May. 14th, 2011

dzienn: (BLR)

Калі на фоне эканомікі і судзілішчаў камусьці цікавае гэтае як яго Эўрабачаньне -
магу падзяліцца ролікамі/кліпамі каго заўгодна.
За марозіва. ну хаця а чо.
Не, думаю, пЭсня "Имею тебя, *лять!" будзе вельмі дорага каштаваць.

Пра астатніх, раз пачаў, коратка скажу - Эстонія чысты плягіят здаецца сваёй жа музычкі з пазамінулага конкурсу. У куплеце. Прыпеў садраны зь нейкага іншага папсовага гіта. Каб я шчэ гэткае фуфло памятаў, раскрыў бы іх цалкам.
Латвію як можна было не пусьціць у фінал? Адно зь нямногага што й па стандартах і пры гэтым прыемнае, запамінальнае.

Карацей - для прыколу маё галасаваньне:
- Латвія, Італія, Францыя (чота выступіў ён слабей чым ў кліпе)
- Румынія, Македонія, Малдова,
- Ірляндыя,
- Босьнія, Герцагавіна :), Швайцарыя, Нямеччына, Азэрбайджан, Фінляндыя, Грэцыя (рэп спачатку б прыбраць), Ісьляндыя

Ах, да, пра кліпы...
Некаторыя здымалі свае прэзэнтацыі на сцэне, большасьць рабілі прыгожыя й цікавыя кліпы на натуры.
І толькі беларуска мяталася ў цёмнай клетцы. Чорны фон і краты...


Ну а што - "гимн Беларуси" (с), што ж вы хацелі...

Page generated Aug. 18th, 2025 01:02 am
Powered by Dreamwidth Studios