многие слова и фразы переводятся наведением мышки
Я вядома памятаю Чарнобыль. Нават самае першае паведамленьне пра аварыю. І ўсё далейшае разьвіцьцё падзеяў. Але, вядома ж, мне не было тады страшна. Нас-та не адсялялі. Да нас родзічы з Гомелю на лета перасяліліся. І куча іншых нязручнасьцяў - нельга гуляць пад сонцам, чэргі па згушчонку ў няблізкіх крамах.., самаробны лічыльнік Гейгера - на кухні нармальна, а на гаўбцы ля кадак з рассадай зачаста пікае... прыкольна.
Нават абмежаваньні на гулянкі цэлы месяц ня вельмі дакучалі. Мяне з суседзкімі хлапцамі гэты месяц больш цікавіў Чэмпіянат Сьвету ў Мексіцы, а не канец сьвету ў пары сотняў кілямэтраў на поўдзень.
Я вядома разумеў што там нейкая фігня непрыемная, і што нават людзі гінуць - ліквідатары. Але што я там разумеў...
Затое я цяпер разумею.
Разумею што НЕ разумею як можна было дадумацца будаваць атамную станцыю ў Беларусі. Хай яна ў сто разоў больш надзейная - як можна?! Абсалютна надзейных не бывае. І калі яна настолькі надзейная - чаму рускіе яе будуюць не на першай пляцоўцы ля Магілёву, а пад Гародняй? І калі хоць нешта пойдзе ня так - гэта ж вам бляха ня вугаль з торфам гарыць!
А сэнсу-та - як са звычайнай цеплавой электрастанцыі, толькі вельмі вялікай. Як у школе не разумеў сэнс атамных станцый - так і цяпер не разумею. Спачатку думаў што яны электрычнасьць з урану дабываюць, а як даведаўся - афігеў. Усе мегановыя тэхналёгіі, дзесятак атамных бомб разам - каб закіпяціць чан вады!!!

Уран "сьвеціцца", грэецца, кіпяціць ваду, тая робіцца парам, пар круціць турбіну... Усё як на старых звычайных станцыях.
Зразумела, што калі атамную энэргетыку прыдумвалі, падлічылі што на АЭС вада грэецца хутчэй і ў большых памерах, што таго ўрану трэба ў 40 000 раз менш чым якога вугля, і значыць гэта атрымаецца таньней...
Давайце на лужайцы на дачы запалім 40 кг вугля - ці 1 грам радыёактыўнага ўрану... Давайце ня будзе нічога гарэць - проста мех з 40 кг вугля ў кватэры пастаіць - ці 1 грам урану паляжыць. Ёсьць дабравольцы?
І калі прыдумвалі - куды дзяваць адкіды ня думалі. І дагэтуль не прыдумалі што з тым радыёактыўным сьмецьцем рабіць. Бо ведаюць, што зарыць і цэментам заліць - гэта ня выйсьце. І таму мала хто згодны ў сябе зарываць. (што там зь беларускай АЭС - адкіды рускіе сабе забяруць?)
АЭС гэта ўсё роўна ахраніцельна эфэктыўныя новыя супэртэхналёгіі? "КПД" атамных станцый МЕНШ чым любых іншых! Ад 29% і да - у самых дарагушчых рэдкіх - 36%, набліжаецца да 40%. У старых банальных цеплавых "КПД" з 40% толькі пачынаецца.
АЭС усё роўна ахраніцельна выгадна, калі акуратна зрабіць, дае энэргетычную незалежнасьць?
Якая нахрэн незалежнасьць, калі нам Расія будуе АЭС, якая будзе працаваць на расейскім уране - і за расейскі крэдыт ??!!!
Можа лепш бы маханькую частку гэтых грошай на ўстаноўку і разьвіцьцё сонечных панелей ды ветракоў скіраваць? Пьезаэлемэнты пад дарогі пакласьці? Сапраўды новую форму здабычы электрычнасьці выдумаць? Га?!
І, да чаго я гэта ўсё... Я ж не адзін такі, у Беларусі праціўнікаў атамнай энэргецікі лягічна вельмі шмат. А мы сядзім, маўчым... Ну можа "запостим веточку сакуры в свой бложик в поддержку Японии" (с) Тым часам У Нямеччыне з Францыей, дзе куча сваіх станцый, і ніводнай заўважнай аварыі, дзе пра Чарнобыль ведаюць толькі з тэлевізару - сотні тысячаў выходзяць на дэманстрацыі пратэсту супраць атамнай энэргетыкі.
А мы па ранейшаму дазваляем хер ведае каму рабіць з сабой што заўгодна. У палітыцы, эканоміцы, экалёгіі... Ува ўсім.
Колькі можна?!