Сёндайскі сквер - 3
Apr. 8th, 2011 07:59 pmЯ разумею што мы бедныя, ужо без бензыну, валюты, алею, цукру, далей толькі горш -
але чытаць што за некалькі тыдняў з усёй Беларусі на дапамогу гаротным японцам сабралі толькі 2 тысячы даляраў было непрыемна, прыкра.., няправільна.
Але ж аказваецца ня так усё проста.
Вось прачытаў нехта што Чырвоны Крыж зьбірае сродкі на дапамогу японцам, вырашыў дапамагчы хоць якой драбязой: выпісаў сабе з той абвесткі што за банк, якія коды-рахункі, прыйшоў у адно з цэнтральных аддзяленьняў таго Белінвестбанку, азірнуўся - няма нідзе ані слова пра пра-японскую дабрачыннасьць. Дык не бяды, чалавек жа сам усе цыфіркі перапісаў, падыходзіць да апэратаркі:
- Хачу для Японіі грошы пералічыць.
А яму ў адказ:
- У вас есть подтверждающий документ?
Я вас разумею, чалавек таксама залупаў вачыма:
- Які яшчэ дакумент?! Я не пра проста перавод у Японію, дарэчы - гэта дабрачыннасьць, Чырвоны Крыж зьбірае сродкі для Японіі, у вас жа рахунак адкрыты.
- Но нам нужен подтверждающий документ.
- ??!! ***!! ???! (так, вашыя ж словы, зразумела, таму чаго паўтараць)
- По законадательству для перечисления денег юридическому лицу надо предоставить документ, на каком основании вы это делаете.
- ???!!!!??? Які нафіг дакумант тут можа быць??!! Гэта Дабрачыннасьць! Афіцыйна абвешчаная да таго ж. !!!***!!!
- Ну не знаю, законадательство такое... Распечатку с сайта взять, например...
Што робіць чалавек пасьля гэткага? Правільна, мацюкаецца яшчэ раз - але ўжо на разьвітаньне, - і валіць з гэткіх банкаў,
... Ажна 2 тысячы даляраў тым ня менш сабралі!..
*мабыць "запостить веточку сакуры в свой бложик" (с) і тое прынесла б больш карысьці...