хачу Новага!
Dec. 31st, 2010 02:23 pmгод прайшоў у розных кiнасправах, праўда зь вельмi розным посьпехам.
Справу году так i ня зьняў, але хоць прыдумаў патрэбны ход. Былi прынятыя на кiнафэст - i тое нас загадалi выкiнуць з праграмы.
Чалавек году - таксама тут нейкiм бокам )
Зрух году - "20/72"
Абноўка году - машына, вядома. (так удала трапiў у аварыйку, што, пасьля пакут па выбiваньнi страхоўкi, на яе і на дабрачыннасьць хапіла, i зьезьдзiў у Маскву, i проста растранжырыў, i яшчэ засталося трохi на новы тэлефон)
Пад самы канец году навалiлiся абломы рознай ступенi страшнасьцi..(( Адзiн зь iх - самая галоўная надзея на наступны год што ўсё неяк абыйдзецца i паправiцца...
Згуба году - Тацяна Дубавец... Вялiкая паэтка, старэйшы сябра, магчымая калега i проста найсьветлы Чалавек... Застануцца ейныя вершы i песьнi... застанецца песьня пра яе: "Тацяна Сапач! Ня трэба плакаць!.. Тацяна Сапач, дабранач!.." ...
Спадзяюся гэта так сканчаецца гэты год. Наступны будзе спакайней, здаравей i аптымiстычней - для мяне, родных i краiны. I для "Лiвэрпулю", ага.
Будзьма!