Як канчаюць пераможцы
Dec. 18th, 2010 04:54 pmАлiмпiяда 88 пачалася i скончылася (для каманды СССР) беларускiм золатам. Апошнiм нашым чэмпiёнам тады стаў фехтавальшчык Аляксандар Раманькоў. Герой быў.
I жыў сабе спакойна, моладзь на рапiрах бiцца вучыў, федэрацыей фехтаваньня кiраваў. Дык на табе - наляцелi тэлевiзiйнiкi з настойлiвымi просьбамi засьняць як ён галасуе. Датэрмiнова, вядома. А ён зьбiраўся спакойна, як нармальны чалавек, у дзень выбараў на выбары прыйсьцi... Але - паддаўся, прыйшоў датэрмiнова, засьняўся. Зрабiў выгляд што заўтра заняты...
Перамагаць словамi аказалася куды цяжэй чым клiнкамi махаць.
хаця гэта, вядома, драбяза. да Гаагi не давядзе.
*зноў нейкая хня з вiдэа ў ЖЖ, код пастаянна прападае - таму дублюю старонку: http://www.youtube.com/watch?v=olYaj5qPxX4
праўда з-за гэткай шматлiкай драбязы iншы саня нiяк ўсё нiкуды не даедзе...