Dec. 13th, 2010

dzienn: (BLR)

мабыць трэба ж напісаць што-небудзь пра выбары...

Якога няма адзінага кандыдыта?!
Якога вас стопіццот?
"Калі я стану прэзідэнтам, я зраблю так што Беларусь стане нармальнай свабоднай эўрапейскай дзяржавай", "Я зраблю так каб беларусы маглі ганарыцца тым што яны беларусы", "Я зраблю так каб Беларусь стала эканамічна заможнай і палітычна сапраўды незалежнай"... (с) хто заўгодна
У мяне, шаноўнае спадарства-дэмакраты, пытаньне. Ужо адно.

- Так Што вы зробіце?!

"Запушчу заводы" (с) і тое было куды больш зразумелае. А вы - што зробіце? Вы ж ведаеце, што, нажаль, лёзунгу "куку на муку" не хапае для ўсіх. Дык чаго маўчыце?

Самае цікавае - вам жа ёсьць што сказаць. Вы ж на самой справе ведаеце што трэба рабіць, у вас там навалам разумных спецоў, хай сабе й раскіданых па розных камандах. І што будзеце рабіць спачатку, што прыйдзецца зрабіць - ведаеце, хай і прыкладна. Бо й самі разумныя. Дый шмат каму зразумела.
Дык чаго ж маўчыце. Чаму калі й кажаце пра гэта - дык толькі для [livejournal.com profile] malishevsky за пляшкай каньяку?

*а на самой справе - лепш бы зьняліся ўсе. Выбараў жа ня будзе, як змагацца з камісіямі не прыдумалі, тыя нават нахабна ад празрыстых скрыняў адмовіліся... - дык нахрана гэта ўсё?
Імавернымі рэйтынгамі памерацца?



Page generated Aug. 23rd, 2025 05:34 am
Powered by Dreamwidth Studios