Jul. 15th, 2010

dzienn: (BLR)

Далёка ня кожная гучная падзея свайго часу на самой справе істотна мяняе будучыню. Далёка ня кожная перамога ці параза ў вайне. Але бітвы між Дуброўнай/Грунвальдам і Танэнбергам гэта ня тычыцца.

У выніку перамогі толькі што заключаная унія між Вялікім княствам і Польшчай стала больш раўнапраўнай. ВКЛ атрымала амаль стагоддзе зьнешняга міру. Цэнтральная і Усходняя Эўропа палітычна сталі пераважна славянскімі. Ну а пра ўзброеных немцаў тут забыліся надоўга.

Нажаль, мала якія перамогі забясьпечваюць пераможцаў назаўсёды.

15 ліпеня 1410. Аб'яднанымі войскамі ВКЛ (пад знакам "Пагоні") і Польшчы разгромленыя асноўныя сілы Тэўтонскага ордэну.



Праз 100 год ва ўжо другой вайне з Масковіей ліцьвінскія войскі здабылі знакамітую перамогу пад Воршай.
Праз 200 год складана пашыраецца царкоўная Унія, а Скарына друкуе першую кнігу па беларуску.
Праз 300 год ВКЛ разрываецца між швэдамі і рускімі. Усходні "саюзьнік" Пётр І забівае полацкіх сьвятароў і ўзрывае Сафійскі сабор. Прычым сьвятароў забівае ўласнаручна.
Праз 400 год Літва-Беларусь дзеліцца на "за" і "супраць" Напалеона.
Праз 500 год - толькі тады - сюды зноў прыходзіць узброены немец. А ўжо Беларусь абвяшчае незалежнасьць, пад знакам "Пагоні". Праўда хутка яе губляе...
Праз 600 год Беларусь паўтары дзесяткі год застаецца дзіркай на дэмакратычнай мапе Эўропы, антыбеларускай дзіркай, і толькі хаатычна сварыцца то з Эўропай то з Расіей. "Пагоня" забароненая, і толькі сьціплыя групы аматараў гісторыі адпраўляюцца ў Польшчу на сьвяткаваньне юбілею Вялікае Перамогі. А рэжым у Менску затрымлівае тых, хто зьбіраўся адзначыць славутую дату жартаўлівым боем падушкамі.

---
по русски: )

Page generated Aug. 18th, 2025 04:37 am
Powered by Dreamwidth Studios