2010-05-03

dzienn: (bond..)
2010-05-03 01:40 pm

усё-ткі прыемнае завяршэньне сэзону. Вельмі прыемнае )


Файныя выходныя - чарговы міжнародны зьлёт "Лівэрпульскіх" фанаў.
У Менск прыехалі з Берасьця й Магілёву, Харкаву й Пецярбургу, Масквы й Ухты (гэта, вядома, значыць: "Ух ты!", але яшчэ й горад такі чорт-ці дзе амаль на Урале).

2 лядоўні бітком півам - гэта таксама было, што ўжо тут.. - але галоўнае што
мы гулялі ў футбол! :) На вялікім полі. І пад дажджом. У "Лівэрпуля" 2 вялікія каманды: зборная Беларусі "Лівэрпуля" і зборная сьвету "Лівэрпуля" :)

Я гуляў за зборную сьвету (у мяне й майка ўкраінская была )) ), забіў гол з гульні, потым з пенальці, і адбіў 3 пенальці :)

Далей кароткая фота-справаздача. работы па будаўніцтву новага стадыёну ў Стэнлі Парку пачаліся; тытул гэтага сэзону; мілыя пакуль ня пьяныя;) агульная саўна )



We love you, Liverpool, we do!