*"ZaKresy Wschodnie"
Apr. 19th, 2010 02:43 pmшто я яшчэ хацеў сказаць на каля-польскую тэму... (перевод наведением)
Палякi, вядома, удумалiся.. усiм кiраўнiцтвам на адным самалёце... Мала iм было калi куча вышэйшых вайскоўцаў разьбiлася...
Але. Спачатку рускiе казалi пра 4 заходы на пасадку - потым усё-ткi "застаўся" адзiн. Як яны маглi ня ведаць?!
Пры гэтым версii пра рускую дыверсiю, цi проста няўдалую спробу напартачыць (цiпа "фальшывы маячок" для таго каб пiлоты пабачылi што ляцяць не туды i разьвярнулiся, i ў вынiку спазьнiлiся на Катыньскую цырымонiю - але тут наляцеў туман i ўсё скончылася куды больш крута) лiчу брэдам. Пры ўсiх нацягнутых расейска-польскiх адносiнах гэткай хернёй нiхто займацца ня будзе. Нават жартамi з самалётам i навiгацыяй - нiхрана сабе жарцiкi. Брэд i ня хочацца камэнтаваць. I не забываем што "Смоленск-северный" гэта не аэрапорт, а аэрадром.
Але, заўважце - "версii" пра "рускi сьлед" зьявiлiся адразу, i ёсьць дагэтуль. Цi наадварот адразу казалi: "Ня думаю што гэта рускiе зрабiлi". I пра Беларусь не забываюць, што тутэйшаму кiраўнiцтву гэта таксама ледзь ня выгадна. А калi б прэзiдэнт якой-небудзь Мескiкi разьбiўся ў Кадане - хоць 1 бы падумаў пра каданскую дыверсiю? Хоць хто б узгадваў пра ШЗА, акрамя словаў што палёт над iхнай тэрыторыяй iшоў нармальна?
А мы вось так жывем.., так думаем. Бо так жывем.
Дарэчы - нам шмат расказвалi пра тое што палякам рускiе прапанавалi садзiцца ў Менску цi Вiцебску. А адразу пасьля катастрофы прадстаўнца цi то Белгiдрамету цi то нашай авiацыi сказала што па просьбе Расii польскаму борту перадалi пра дрэннае надвор'е ў Смаленску. I ўсё. I цяпер на ТУТе гэтая навiна не знаходзiцца...
Ну ладна - можа й казалi сесьцi ў Беларусi. Але як вы сабе ўяўляеце пасадку самалёта польскага прэзiдэнта на тэрыторыi Беларусi - пасьля чарговай вайны з Саюзам палякаў i проста бясконцых беларуска-польскiх iнфармацыйна-iдэялагiчных войнаў? Гэта сапраўды толькi калi падаць...
Цяпер Расiя вельмi моцна й нават шчыра выказвае спачуваньне Польшчы на ўсiх роўнях. Нават паказалi фiльм "Катынь". Баюся настолькi ўсё гучна таму што ёсьць што хаваць... Не дыверсiю, вядома - але раздаўбайства цi яшчэ якiя тэхнiчныя моманты. Бо падазраюць што й самi вiнаватыя, i шчыра перажываюць за гэта. I ў Польшчы пайшла грамадзкая кампанiя - падпiсаць Лiст расейскаму народу й кiраўнiцтву з падзякай за спачуваньне й дапамогу. I з надзеяй што першая Катыньская трагедыя будзе прызнаная, а другая стане пачаткам добрых сяброўскiх адносiнаў мiж краiнамi.
А ў нас - адзiных з суседзяў - не абвясьцiлi афiцыйнай жалобы, без анiякiх падстаў абвiнавацiлi нябожчыка Леха,.. а потым прыпёрлiся па чырвонай дарожцы з малалетнiм байструком на памiнальную службу. Цiпа "пачцiлi памяць"...
---
Але што я яшчэ хачу сказаць. Не, не пра Кракаў i наогул асобныя пахаваньнi прэзiдэнта i ўсiх iншых, таксама першых асобаў дзяржавы. Гэта палякам вырашаць. I не пра тое што немцам, i нават французам са швэдамi i iншымi проста эўразьвязаўцамi нiякi вулкан не перашкаджаў прыехаць на разьвiтаньне ў Польшчу (не прыляцець - а прыехаць)... Гэта iхныя праблемы. Можа сапраўды якiя праблемы.
Я хачу сказаць у адказ на "Чаму польскi прэзiдэнт разьбiўся?!":
Дык i рэвалюцыi адбываюцца ў Югаславiях з Кыргызстанамi.