Feb. 18th, 2010

dzienn: (I'm an alien)

год толькі пачаўся, а Алімпійскія гульні ўчора прынесьлі ўжо шыкоўны прыклад мужнасьці й спартовага гераізму. (перевод наведением!)


Славенка Petra Majdič - Петра Майдзіч пад час трэніровачнага заезду жаночага лыжнага спрынту атрымала сур'ёзную траўму - вылецела з трасы ў лясную яму і моцна пабіла рэбры й сьпіну. (Многія спартсмэны й трэнеры адзначалі вялікую небясьпечнасьць ванкувэрскай трасы (як вядома, тое самае казалі пра санную - і чым скончылася...))
Усе забыліся на ейныя мэдальныя пляны... А ў шпіталі сказалі што косткі цэлыя - і яна вярнулася на трасу! Пасьля фінішу кваліфікацыі (якую Петра пасьпяхова прайшла) яе схапіла сударага, яе выносілі зь фінішнай лініі.
Але яна зноў і зноў выходзіла на старт - і прабівалася ўсё далей. І выйшла ў фінал.
І выйграла бронзу!!!


і адразу пасьля радаснага фінішу страціла прытомнасьць!



Яе зноў выносілі на руках, доўга прыводзілі ў сябе... І пад руку правялі на пьедэстал.
У самым прамым сэнсе - на пьедэстал Гонару.
На якім яна ледзь стаяла.

Пры ўсёй павазе да чэмпіёнкі-нарвэжкі й срэбнай прызёркі палячкі - ці ня праўда, у гісторыі застанецца славенка.

Majdičeva svetu pokazala, kaj je železna volja.
*некалькі разоў уставаў перад тэлевізарам і апладыраваў

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 17th, 2025 09:45 am
Powered by Dreamwidth Studios