
ну што за фігня!!! (((
Віка была мацнейшая, і не псіхавала на гэты раз з-за памылак, і ёй была патрэбная перамога - вось ён, заслужаны паўфінал мегатурніру!
Радванскай не было патрэбна нічога. Яна сюды выпадкова трапіла - на замену.
Так, Аза мусіла сама спакойна дабіваць Агнэшку ў другім сэце.. Мусіла. Але.. стаўся трэці сэт.
І на табе блін яшчэ - траўма!!((( Віка трымалася на зубах і сіле волі - доўга трымалася! Яна стаяць не магла!!! а гуляла! і нават брала ачкі.
(а ёй яшчэ заўвагу зрабілі, ціпа за зацяжку часу.. казлы)
Але... як не магла хадзіць - так і ня выйшла..(((((
(Так, яна магла б сама выйграць ў Вазьняцкі - запраста ж магла, каб ня стала псіхаваць. І сёньня магла сама выйграць у 2х сэтах, не даводзіць да трэцяга й да траўмы... Але ж вось каб вось так вось.. ((( )
І поўны дурдом на гэтым турніры. Паўнейшы ўжо.
Віка змагалася ў сваёй групе з 4х тэнісістак ўсе тры матчы. Вазьняцка гуляла аж 3 з паловай - спачатку ейная суперніца Сафіна зьнялася зь сярэдзіны гульні, але ёй далі на замену Званарову. А Янкавіч згуляла толькі 2 матчы. 1 удрызг прадула нашай, 1 выйграла ў траўмаванай Вазьняцкай. (Званарова таксама зьнялася перад сустрэчай зь ёй, гуляць з другой запасной Янкавіч не прыйшлося) І яна заняла першае месца...
"TOLOG (20:09:37 30/10/2009)
жанчыны)"
*перевод наведением