З гісторыі юзэрпікаў
Jan. 28th, 2009 12:42 amДаўно зьбіраўся распавесьці-паказаць падрабязна пра гэтыя цікавыя ўсім фоткі, а тут яшчэ й Анэлька ў флэшмобе загадала расказваць пра юзэрпік, што цяпер і стаіць.

Так што рыхтуйце трафік і глядзіце:
(усе фатаграфіі катэгарычна абараняюцца аўтарскім правам!
Unauthorised copying strictly prohibited!)

Гісторыя адбылася пад восень 2005га. Сяброўка Жанка
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
Жанна кіравала працэсам, апрацоўку-дызайн рабіла, здымаць запрасіла трох знаёмых добрых фатографаў - Альбэрта Цэхановіча, Яўгена Вайнова і А. Кладава, а мадэлямі - нашу агульную кулькоўскую (унівэр культуры) кампашку (я, Маргуша, Олька, Балу, Сьвета, Ліза й сама Жанка зьнялася). А таксама дачку й пляменьніцу Лізы і адзіную паўпрафэсійную мадэльку не з нашай кампашкі. яшчэ й хлопцу з маёй працы зьняцца прыйшлося :)
Здымалі ў верасьні, і на натуры шмат дзе ў Менску, і ў гістарычным музэі, і ў кавярні, і ў Жанкі дома :)
Для здымкаў у музэі я зьбег з працы - папрасіў практыканта за сябе пасядзець у звычайна спакойныя дзьве гадзіны :) Бягом у музэй, там бягом пераапранацца ў экспанаты, потым бягом назад.
Вось такая гісторыя папулярнай аватаркі :)
( арыгіналы аватарак і шмат іншай прыгажосьці: )
Усе карцінкі клікабельныя да 60-160 КБ. А тут можна паглядзець усе (залітыя мною) 28 фатаграфій (у альбоме спачатку зусім маленькія прэвьюшкі)