Бомба ў жылым доме !
Jan. 17th, 2009 01:34 amТак, натуральная бомба - палутарамэтровая авіябомба! - у жылым доме ў цэнтры Менску.
На 10 паверсе 20-павярховіка (Варвашэні 42, што на рагу з Багдановіча.).
Там Оранж жыве. (Не, бома не яе. Не, ў яе больш няма.)
Многіх жыхароў эвакуявалі, але па словах Оранж ня ўсіх. Мабыць ніжнія паверхі не выганялі. Брыгада вывезла бомбу, i праз гадзіну пусьцілі людзей дахаты.
Тут і я ўжо як раз пад'ехаў, далей мая інфа:
Я размаўляў зь міліцыей. Па іх інфармацыі тыя ўроды знайшлі бомбу недзе на Камсамольскім возеры. Ага, і не прыдумалі нічога лепш як прыташчыць яе да хаты. Паклалі ў калідоры міжкватэрным - і дзякуй хоць за гэта. Бо праз 3 дні суседзі прыгледзеліся, што гэта за дура ляжыць - а гэта бомба! І выклікалі міліцыю. Выносілі яе трое здаравенных байцоў. І зьвезьлі на экспэртызу на палігон.
З размовы міліцыянтаў: "Нечего пока оформлять. Еслі взорвётся - напішем "боевая"..."
Іншыя спецбайцы зь міліцыяй пайшлі правяраць кватэру далей. Я ў кватэру не прабіўся, хоць і ціпа прэса-тэлебачаньне (лягічна ў прынцыпе - я ж не салідная брыгада з камэрай. і то маглі не пусьціць, і былі б правы). Параспытваў толькі міліцыянтаў і ўнізе і на тым паверсе: пра месца знаходкі, пра памер бомбы - уся інфа ад міліцыі.
Засьняць нічога нармальна не ўдалося - пакуль той гнусмас соізволіт спрацаваць.. усе ўжо пройдуць і дзьверы зачыняцца (
Што за ўдоды там жылі - пакуль невядома. Іх павязалі, сачыце за навінамі далей.
Так - народ, зразумела, ў шоку.
---
Па асе перадаў навіну ў тым ліку Юрасю
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)