Думаў напісаць сёньня іншую песэньку:
Ёсьць такі Dzien
Вельмі цёплы, хоць зімовы.
Dzien, звычайны Dzien…
…ў якім радасьць усіх вітае,
Dzien, якога ўжо
Кожны з нас з калыскі знае.
але ня буду падманваць, настрой ня той.
Вось такой:
Гэта было аднойчы ўвечары, калi
Калолi зоркi зрок, i йшоў сьнег па ўсёй зямлi,
i цiхi вецер
Разносiў песьнi, што сьпявалi дзецi
Па ўсiм сьвеце,
ага - ага,
Пляскаючы ў далонi.
Зiхацелi лiхтарыкi ў завейным палоне.
Чалавек адзiнокi ў горад гэты прыйшоў.
Ён шукаў па сьвеце шчасьця,
Але покуль не знайшоў.
Змораны, стомлены
Але верыў упарта
Ў тое, што будзе яму цуд
На Каляды!
Сьвятая ноч у горадзе вялiкiм панавала,
Утаймоўвала думкi, сьнегам пасыпала.
У свайго вакна адна сядзела жанчына,
Чакала на цуд таксама,
Плюмбум варажыла.
Будзе-ня-будзе, калi-некалi, дай Божа!
А ў дзьверы грукае нехта. Ага!
Калядоўшчык!
Але ж нейкі дзiўны, i да таго ж адзiн.
Таму сенцы адчынiла,
Сказала: "Сюды хадзi!"
Сама не зразумеўшы,
Цi то прыбытак, цi то страта...
А можа ўсё ж ткi ёй будзе цуд
На Каляды !
(Ad Missam in nocte)
Deus, qui hanc sacratissimam noctem
Veri luminus fecisti illustratione clarescere?
Da, quaesunus, ut, cuius in terra mysteria lucis agnovimus,
Eius quoque gaudiis perfuamur in caelo. Per Dominum.
( Дык вось! )