Я няўхільна чырванею з кожным разам
Dec. 9th, 2008 02:40 amу назве пераклад не працуе - а "няўхільна" гэта "неуклонно". а "кожны" - "каждый" -
Я неуклонно чырванею с каждым разом, с каждым шагом...
гэтаму запісу больш за год.
потым актуальнасьць паменшылася (ня колеравая)
потым, блізка да цяперашняга часу, зноў узрасла.
У дзяцінстве-юнацтве я быў Сіні. Спакойна-рамантычны. Доўга. І гэты колер назаўсёды застанецца са мной.
Напачатку студэнцтва ненадоўга - сьветла-, сакавіта-Зялёны.
Потым стаў Жоўты. Нечакана. У дзяцінстве жоўты колер не любіў. (хоць гэта ж мой астралягічны колер, адзін зь іх. асноўны) Стаў з канкрэтнай прычыны - але ўсур'ёз і назаўсёды. Зь пераважнай Ночы стаў больш Днём. Зрадніўся з Жоўтым. Ён стаў Маім. І Мяне пазнавалі й прыймалі як Жоўтага. І гэта - назаўсёды.
У 2006 быў непрацяглы Белы пэрыяд. Цяжка растлумачыць чаму - але быў нейкі такі сама-рамантычны настрой. Чысты й адкрыты.
Але й тады, і вельмі актыўна потым я стаў Чырванець. І зусім трошкі, нязначна гэта зьвязанае зь "Лівэрпулем". Гэта прыемныя супадзеньні. Магчыма невыпадковыя). Але
гэта зьвязанае са мной.
Я цяпер найперш - Чырвоны.

... а ў мяне ёсьць да вас пытаньне. Можа хто ( здагадаецца...(UPD) )
*А дадаць я хацеў (к вопросу уже не относітся) - што
Чырвоны - колер Жыцьця ♥.