па трэці бок
Nov. 20th, 2008 11:43 pmНу вось пабыў і
панятым.
Толькі што. Проста на вуліцы.
("Што за натоўп/толпа? Ой нешта не падабаюцца мне гэтыя два цела.. - Подойдіте, пожалуйста, это долго не займёт")
Целы падняліся з мокрага асфальту для выварачваньня кішэняў/карманов - нібыта/словно героі славутага/знаменитого інэт-роліку пра шахтораў.
Аказваецца, панятым не абавязкова ехаць у міліцыю і ўвогуле падпісваць нейкія пратаколы. Толькі калі нешта знойдуць. Так што гэта доўга не заняло.
Затое пабачыў як выглядае сотка харвацкіх дынараў :)
А павязалі двух мужыкоў па падазрэньні ў кражы дошак/досок. Цікава, што не каля складу ці рынку - а проста сярод белага вечару, калі яны йшлі па вуліцы, зь дзеўчынай нейкай. Яна ўвесь гэты час ціхамірна стаяла "ногі за спіну, рукі на шіріне забора".