Чем интересуетесь? - Дзякуй!
Oct. 19th, 2008 04:08 amБываюць людзі зоркі. Яны бліскучыя й чароўныя. На іх любуюцца, да іх цягнуцца, іх апасаюцца. Людзі - “Ідзі за мной!” ці “Ідзі туды!”. Яны зьзяюць усім і нікому. Нават калі яны сьвецяць для каго-небудзь – той можа не заўважыць іх сьвятло. Ня выдзеліць сярод іншага. Падумаць што яно халоднае. Ці асьлепнуць.
Бываюць людзі вогнішчы. Яны палаюць весела й ярка. Да іх прыходзяць пагрэцца, на іх глядзяць з павагай, асабліва калі халодна, у іх бяруць вагеньчык сабе. Людзі - “Заходзь, сябра!”, людзі - “Давай Жыць!”. Яны грэюць кожнага. І спальваюць сябе. Застаецца попел. І толькі рэдкі хтосьці можа падкласьці новых дроваў і распаліць вагонь зноў.
Бываюць людзі сьветлячкі. Яны незаўважныя. Яны не выстаўляюцца, а сядзяць ціхенька ў дальнім закуточку. І ціхенька паміргіваюць. Яны ўпэўненыя што іхнае сьвятло слабае. Але калі зорка закрытая дымам і хмарамі, калі ад вогнішча засталося хмурае вугольле – толькі іхная сьціплая яскарка асьвятляе жыцьцё і даруе надзею. Людзі - “Усё будзе добра.” Людзі - “Я з табой!”
Яны па-ранейшаму сядзяць у сваім закуточку недзе на краю сьвета; дзе б яны не былі – гэта край сьвета. Але калі прыгледзецца сэрцам, бачна – як раз там і ёсьць центр Света - цэнтар Сьвятла.
( Давайце скажам разам: )