ДоЖЖылі :)
Sep. 25th, 2008 02:06 amЗа мінулыя два дні былі Дні Народзінаў у трох ЖЖшных (і ня толькі) фрэндаў:
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
А сёньня - дзень народзінаў у ЖЖшнага мяне :)
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
"Ты помнишь как всё начиналось?" -
"Паездку ў Крым вельмi ўжо хацелася запiсаць – таму гэты ЖЖ i паўстаў." :)

Вось так будзённа й банальна :)
Цяпер чаго я толькі не пішу. Ужо аказваецца роўна 300 запісаў напісаў! (калі лічыць з двума пазьней выдаленнымі) - гэты вось як раз юбілейны. І 3440 камэнтаў )))
Мяне нават чытаюць ))) І да камэнтаў прыслухоўваюцца.
З вузкага кола атрымаўшых спасылкі блізкіх ва ўсіх сэнсах сяброў мае тутэйшыя фрэнды разрасьліся да палутара соцень, ня толькі да Варшавы й Масквы, але й да Амэрыкі й Далёкага Усходу, і многія зь іх - "хто гэтыя людзі й адкуль яны мяне выкапалі?!" ;)) А безь некаторых ужо й жыцьцё цяжка ўявіць :) (Жыцьцё з адным Ж)
І я ўжо абарзеў настолькі, што фрэнджу ня ўсіх нават зафрэндзіўшых мяне (без обид :) прычыны розныя, і магчыма зьменяцца. (да й яно вам нада? )) )).
І ў мяне цяпер, ніколі б не падумаў, ажно paid account :)
А пра той Крым так і не дапісаў *PARDON*
Затое ўжо дажжыў да жаданьня другі часопіс завесьці..;)
ПрыЖЖыўся :) Нават спрычыніўся да зьяўленьня шчэ трох дзёньнікаў.
Будзем ЖЖыць! :)
хаця галоўнае - проста, Жыць.
Жыцьцё - любі нас! :)