Калі заўтра гамон
Sep. 10th, 2008 01:12 amНю, хай ня заўтра :) бо пакуль будзе вярцецца ў тэставым рэжыме, але -
- а што калі і ўпраўду ён бабахне? :)
Даразганяюцца-дасутыкаюцца да чорных дзірак - і накрыецца ўсё сапелькай?
Звыклы старажытны рухавік прагрэсу - пытаньне "А што будзе, калі ...?" раздуўся ў 27кіламэтровае Кальцо,
(бравурны сюжэт па Euronews пра дасягненьні навукі называецца-такі "Big Bang" ;) ой ня толькі з-за таго што вучоныя тэорыю Вялікага Выбуху правяраць будуць ;))) )
Так што - Дзякуй што былі побач у гэтым жыцьці! :) Калі што - Даруйце!
Пашто на Зямлі сваркі й звадкі,
боль і горыч -
калі мы ўсе разам
ляцім у дзірку? ;))
І, дарэчы - вы годна правялі гэтую ноч? ;))
А калі Вялікі Калiдэр, гэты нано-Ктулху, зохавает только меня.., тогда...
- тогда Скажи *)
А яшчэ я тут надумаў: што б ні было, мы ж ня зьнікнем :) Душа бессьмяротная (так па дэфолту). Але ж чорныя гэтыя дзюркі так сплюшчаць, што можам перамяшацца... ;))) Во дзе прыколы будуць! (як дзе - ў Новым Сьвеце! :) )
Праўда калі нас з табой гэткім чынам аб'яднаць, новы Бадабум можа здарыцца ))
UPD:
Разумную думку мне сэнпай перадаў, акрамя таго што "Канец сьвету можа быць толькі індывідуальным" :
( Конец света будет ... )