Война и общественные мнения
Aug. 9th, 2008 10:40 pmЯ ня стаўлю сабе юзэрпікам грузінскі сьцяг. Я ня ведаю хто пачаў цяпер, і ня памятаю як пачыналася раней.
Мне не падабаецца Саакашвілі. Не з-за расейскіх СМІ, а з-за розных. І з-за перадвыбарчай інфармацыі з Грузіі (у тым ліку з-за ролікаў, якія паказваюць бачаньне ягонага праўленьня - зьнятых не расейскімі, а грузінскімі рэжысэрамі.) Але гэта тычыцца ў асноўным ягонай ўнутранае палітыкі і асабістых якасьцяў.
Я ня ведаю што сабой уяўляюць Паўднёвая Асетыя і Абхазія. Я чуў і пра "бандыцкія рэжымы" і пра "народное волеизъявление" - ну й што. Я адназначна быў за незалежнасьць Чачэніі і супраць незалежнасьці Косава - а тут я ня ведаю як ставіцца. Хаця збольшага адмоўна - бо занадта вялікая тут падтрымка "незалежнасьці" з боку трэцяй дзяржавы.
Я ўпэўнены што Расея зноў гуляецца ў вялікаімпэрскія гульні. Што па расейскіх каналах зноў брэхня й прапаганда. Што рускія дзейнічаюць выключна для сваёй выгады, а выгадай лічаць ня толькі адмену будаўніцтва "няправільных" газаправодаў, але й патрымку сваёй вялікаімпэрскае пыхі. Гэта бачна, калі прыглядзецца.
І вам жадаю перш чым ярасна "граміць" адных і "падтрымліваць" іншых - азнаёміцца зь інфармацыей з розных бакоў. І самастойна яе абдумаць.
( тоже самое по русски )