Jun. 26th, 2008

dzienn: (fan of sports)

Адну дурную (культурна кажучы) сэнсацыю з поля нарэшце прыбралі.

Алё й тут як туркам пёрла!.. Чамусьці ад штангі мяч адлятае роўненька на іхнага.. ;) І суддзя пеналь не прызначў... (на маёй памяці першая сур'ёзная памылка Бузакі). Але бравыя дойчы класьціся пад турэцкую фартуну не жадалі - і такі яе абламалі. Ня гледзячы на мегазатуп Лемана на 86й хвіліне (!!! - зноў пад занавес туркі адыграліся! %-/ ) - немцы пакаралі іх іхнай жа зброей, вырваўшы перамогу на 90й хвіліне :) У адрозьненьне ад чуркаў - абсалютна працоўным камбінацыйным голам.

Усяго 3-і раз у жыцьці так балеў за немцаў :)
(у бліжэйшай будучыні - апошні.)

Нягледзячы на нармальнае надвор'е у нас і ў Базэле, трансьляцыя перарывалася кучу разоў (дзесьці з швайцарскага боку). Так і другі гол нямецкі мы прапусьцілі (а аднавілася як раз на другім галявым удары туркаў). Праўда па НТВ Маслачэнка вёў у гэтыя хвіліны радыёрэпартаж. Як у "старыя добрыя часіны" - "Х праходзіць па цэнтру, пракідвае на месца левага інсайда, там Y перадае далей на левы край, навес Z - мяч у туркаў справа, немцы накрываюць..., атака немцаў па леваму флангу, Падольскі прарываецца наперад, прастрэльвае ў штрафную - Рюштю адбівае мяч." ))) Нажаль і гэтая сувязь працавала ня часта, больш за тое - самі нтв-шнікі раз перакрылі радыёрэпартаж сваімі анонсамі, прыдуркі. (а файны дзядзька Маслачэнка працаваў, стараўся..) Але ўсё ж да другога голу туркаў мы пасьпелі даведацца што немцы выйграюць :)

Трэба пераглядзець. Мала за тое што проста шмат прапусьцілі - дык і за 10 апошніх хвілін - 3 гала! :))

ура

Jun. 26th, 2008 11:24 pm
dzienn: (fan of sports)

Пасьля ўсіх сэнсацый, збольшага дурных - фінал будзе нармальным. Чакана нармальным :)
І нарэшце туда дабраліся гішпанцы - так доўга яны да гэтага йшлі, так часта ім кашмарна не шанцавала... Заслужылі! :)

Праўда гэткага разгрому й я не чакаў...

Нічога - гэта рускім толькі на карысьць. Не таму што "так ім маскалям і трэба" - а таму што інакш гэта быў бы апошні посьпех на бліжэйшыя **ццаць год.
А так - недапрацавалі, трэба працаваць далей.


--
Viva España!!! La Furia Roja !!!

Page generated Aug. 26th, 2025 11:33 am
Powered by Dreamwidth Studios