паўгады таму я думаў што на ДР працытую:
"... Испаряется пыл,
Годы вышли на медленный ужин, ..."
Але вельмi хутка аказалася што я вельмi крута памыляўся :) Што радавала й радуе. (Праўда потым зноў прытух трохi... але - але.) А тут яшчэ й Львiв паказаў наколькi я жывы :)
А ДР прайшоў з аднаго боку як звычайна. Павiншавалi многiя, у тым лiку й малачаканыя, i зусiм нечаканыя, а некаторых зь вельмi чаканых так i не дачакаўся, цi неяк ня так..
(Некаторыя мабыць дагэтуль ня ў курсе што нешта было :) - а што рабiць, я зрабiў тут i статусам у асе ўсё што мог, а носам тыцкаць i нагадваць-папярэджваць я даўно не люблю. Хаця можа хто выпадкова прапусьцiў, дакладна ёсьць такiя (спадзяюся) - але вось так вось. I вы мне даруйце.)
А зь iншага боку даўненька я не атрымлiваў столькi карысных падарункаў ;)
(не перажываць тым хто падарыў толькi вiншаваньнi - увага самае галоўнае!!! - таму й ня буду тут хiт-парад падарункаў агучваць :) нават ствараць)
Скажу толькi што я быў правы, чакаючы што буду на ДР "Савецкiм Саюзам" (па шырынi). Ад Львiву да Камсамольску-ля-Амур :) - гэта практычна тое што ў клясычным вызначэньнi. (Больш за тое: калi хто скажа што для нашых краёў ёсьць нейкая розьнiца мiж тым Камсамольскам i Владзiвастокам - пашлю туды пешшу :)) )
Ну так, сам Львiв быў маiм падарункам сабе - таму сьвяткаваньнi, я лiчу, пачалiся загадзя. Ды й калi за гадзiну да дня Народзiнаў за тваiм цягнiком бягуць трое й вiншуюць цябе... *)))
А потым i ў вагоне трохi - зь "Серебряной свадьбой" :)
Дзякуй усiм хто не забыў! I тым хто мог забыць/ня ведаць, а падказкi прапусьцiў, а я пэрсанальна не папярэдзiў, а так бы абавязкова :)
PS. А яшчэ крута было гадзiну Дня Народзiнаў правесьцi ў царкве. На занятках :)) Тыя самыя лекцыi/сэмiнары для будучых хросных бацькоў.
Там даволi сур'ёзна аказалася, трэба 4 разы прыходзiць на бяседы, i нават пытаньнi сур'ёзныя задаюць. Я практычна першы раз прыйшоў. Пабяседваў...
Ню й атрымаў залiк аўтаматам ;)) O:-)