Jun. 1st, 2008

dzienn: (Default)

па-першае, Рада-сатi знайшлася :) усё добра :)
А то ня толькi я, але й хлопец што нас запрасiў разнэрвавалiся...
Доўга яны мучалiся, але дабралiся цэлыя-здаровыя, i нават пасьпелi да практычна пачатку канцэрту.
пра арганiзацію канцєрту казаць ня буду. Ню падумаеш ён меўся пачацца а 16.00 - ён i пачаўся без 15 хвiлiн 16...
па Грынвiчу ))).


А вось сам канцєрт СУУУУПЄЄЄЄР!!! Атмасфєра файная!
Столькi землякоў-беларусаў знайшлося! )) У асноўным незнаёмых, але й Лiтота з ЖЖ, i хлапец з БНФ... Такое рэдкае ў нас дома адчуваньне - што ёсьць людзi адной з табой нацыi. Што мы - адна нацыя.
На сьцяг зьбiралiся. Над мiжнародным канцэртам ва Украiне лунаў адзiны сьцяг. Беларускi.

- О, беларусы - мы з вамi!!

Колькi народу iм памахала, колькi сфоткацца напрасiлась!! :)) Хаця й прыходзiлася часам урокi геаграфii даваць. :)

- Цэ Молдовы прапор?
- Беларусь, блiн!
- Беларусь?! Ёў!!!


Наколькi пріязна ўкраiнцы да нас i нашага сьцягу ставяцца!..
А закаханая ў Беларусь файная дзяўчына Люба зь Львову нават памяняла сваю кашулю на майку "Я "сэрца" Беларусь". Так, прам там, на канцэрце. Фота ня будзе :) Наш гаспадар, файны хлопец з арыгiнальным для України імем Богдан :) ужо прыкалваўся : "Адны беларусы навокал! Няўжо я тут адзiн?.. О, i ты украiнец/украiнка?! Не може бути! :))"
А тут яшчэ ж i 2 нашіх гурты выступалi...

- Спасибо, ребята! Мы смотрим - а тут флаг родной!

I вось што яшчє важнае пра гурты...
Так, мне ня дзiўна што адзiн з "Пива вдвоём" - мой даўнi добры знаёмы, сусед па iнтєрнату. (затое для яго якi шок быў мяне там пабачыць:) )
А вось "Серебряную свадьбу" я да гэтага ведаў практычна толькi з расказаў.
А аказваецца тая "свадьба" - гэта мая-наша любiмая Бенька!!! Таксама даўняя сяброўка па iнтэрнату! )))
Як мы былi рады сустрэчы!!!
(i назад разам паедзем! Цягнiк - хавайся ў бульбу! ;) )

Так усё супэрскi прайшло!.. I заўтра працяг будзе. Горла нiякае, сьпiм седзячы на хаду... - а СУПЭР!!!
Не хапала толькi нармальнага тэлефону з фота а то й вiдэакамэрай, а найперш - хоць каго з даўнiх блiзкiх сяброў.

Чакаю ў панядзелак ;)



UPD: ой панапiсваў ))) перачытаў - зьдзiвіўся што яшчэ зразумець можна :) бо калi пісаў - спрабаваў думаць адно, а пальцы самі сабой нешта тыцкалi ))
Не, я не пьяны ў зюзю! :) Мне проста Файна! :))


Page generated Aug. 15th, 2025 02:03 pm
Powered by Dreamwidth Studios