Творчасьць
Mar. 31st, 2008 09:28 amдагэтуль да мяне не дабраліся зробленыя мною ж фоткі... таму пішу з чужымі ілюстрацыямі.
Нядаўна ў мяне здарыўся прыемны культурны шок. Ня бачыліся зь сястрычкай паўгады - і раптам сустрэліся на выставе. І ейных прац.
Вадзіла-вадзіла дачку на кружок - і сама запісалася ў суседні :)
І цяпер, усяго праз паўгады, у музэі Сучаснага мастацтва выстаўленыя аўтарскія лялькі.

Многія вельмі цікавыя, некаторыя проста файныя!
Там і аўтастопшчыкі "John&Yoko", і "Чему ежы не лятаюць" (мо й вожыкі, але я чытаю з "правільным" націскам ;) ), і варона замужам :), і маленькая Orange :)), і супэрская настольная лямпа.

А вось гэтыя, па цэнтру, маёй сястрычкі :)
Хто хацеў пабачыцца з Варртбурргам да ніяк не атрымлівалася? Вось вам - амаль копія ;))) Вееельмі моцна паменьшаная :)))
Выстава працуе да 5.04. Некаторыя экспанаты можна набыць :)
(тыя, што аўтары наважацца аддаць)