Mar. 24th, 2008

dzienn: (bely szum)

пасьля ўчорашняй гульнi, вярнуўшыся дадому
загiнуў наш драйвэр.
Мяняў газ на машыне...

Прыйшоў я на працу - там ужо цэлы дзень робяць сюжэты на гэтую тэму. Карэспандэнтка сказала, што магчыма ў Глеба быў бы шанец выжыць, калi б выбуховай хваляй яго вынесла праз расчыненыя вароты з гаражу. Але яго швырнула ў сьценку...

...жуць, што тут яшчэ напiшаш...
(Хоць я яго здаецца й першы раз пабачыў пасьля гульнi - неяк не перасякалiся раней, да i ў полi я даўно не гуляў. Вось такi вось першы...)

------- ----------- ---------- ------------- -----------------

Яшчэ адна тэма дня - Народ супраць хiмзаводу.
Пра не"дружныя" падзеi ў Рудзенску й ваколiцах чытайце ў [livejournal.com profile] staseja.
Месяц таму скiраваў да iх журналiстаў, параiў i на "гарачку" онт званiць. Але тады на онт адмовiлiся асьвятляць падзеi, бо "всё равно построят".
Цяпер, асаблiва пасьля суботняй бучы, прыехалi, зьнялi, пагутарылi. Мясцовыя ўлады хадзiлi перад карэспандэнтам па струнцы, давалi на закланьне iнтэрвiю кучу спэцоў на выбар...
Зрабiлi сюжэт, нармальны, далi яго ў этэр.
А ў гэты момант у Дружным з Рудзенскам вырубiлi сьвятло i доступ да нацыянальных тэлеканалаў.

А людзi там чамусьцi мiтынгуюць пад зялёнымi сьцягамi... не разумеюць, пакуль, што гэта як раз такi "гэтыя сьцягi" i надумалi iх згнаiць.

Page generated Aug. 19th, 2025 05:26 am
Powered by Dreamwidth Studios