Mar. 12th, 2008

dzienn: (I'm an alien)


"Мне чудится, что моряки, погибшие в боях, те, что не опустили своих флагов, попадают в какое-то такое пространство, где тихо... Где они сидят, каждый в парадной форме своей страны и времени, с нашивками и медалями... И они молчат, не плачут, не смеются, не скучают – сидят и смотрят… куда-то. А когда к ним присоединяются вновь прибывшие, все оглядываются на них, мол, откуда вы? С подводной лодки?"...

24,72 КБ

Ваня Кулакоў сыйшоў да сваіх. Апошні з К-19.


(так - за гэты кароткі час я так звыкся зь ім, зрадніўся амаль...
я хацеў зь ім пагутарыць (каб не з газэт-інтэрнэтаў браць інфармацыю да Сэнсу гульні, а ў самога героя спытаць, што ён тады думаў, калі йшоў ратаваць Эўропу голымі рукамі, ішоў на сьмерць. і што адчуваў потым - калі на яго павесілі сакрэтнасьць і пастараліся забыць).
і я ж мог зь ім пагутарыць!!! (калі ён тады не ў бальніцы быў..)
не хапіла часу... а цяпер і ня будзе.)

Ён мне ў дзяды гадзіцца, а я яго называю Ваня... Так называюць яго свае, маракі. (фото) )

19.03 - Дзень падводніка... 9 дзён па Івану Кулакову...

P.S. Калі ён сапраўды быў яшчэ Ваней, і тройчы хадзіў у рэактар - яму было 23 гады. Роўна столькі, ці прыкладна столькі большасьці з тых, хто дакладна чытае гэты запіс.

Page generated Aug. 15th, 2025 10:02 am
Powered by Dreamwidth Studios