Feb. 9th, 2008

CC

Feb. 9th, 2008 01:13 pm
dzienn: (Default)
...


Мы заўсёды ацэньваем людзей. Хай толькі мімаходзь, часам незаўважна для саміх сябе. І першых стрэчных, і даўніх знаёмых, і абавязкова калег, і нават родных і сяброў. Гэты нейкі сам па сабе, замкнёны, не падзецца ад думкі што высакамерны; гэты адукаваны, але просты, прывабны; а гэтая такая мілая, добрая, такая… ацэнкі хутка сканчаюцца, застаецца пашлаватае “Варыянт!”.
Але тут жа, а то й раней, усплывае Cацыяльны Cтатус. І замкнёны высакамерны бясстрашны “апазіцыянэр”/чэмпіён/шоўмэн на самой справе паважаны й любімы – высокая зорка, а прывабны супрацоўнік адміністрацыі відавочна гадзюка беспрынцыпная, а лепшая на сьвеце практычна маці сямейства як варыянт і не разглядаецца.

І агульна паважаны шоўмэн/чэмпіён/“апазіцыянэр” застаецца ў сваім азлобленым кокане, бо адзін, цi сябруе ня з тымi, адукаваны супрацоўнік адміністрацыі стамляецца рабіць нешта карыснае на сваім месцы, бо ўсё роўна ніхто ня бачыць і ня хоча, а практычна маці сямейства магла бы стаць фактычна маці твайго сямейства, і прычым усім было б добра…

І ўсё роўна ўсе застаюцца самiмi сабой. Людзьмі.

Навошта мы бачым у іх становішча…
Зачем мы видим в людях положения…

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 02:03 pm
Powered by Dreamwidth Studios