Успаміны пра лета. "Русее русского"
Nov. 23rd, 2007 09:08 pmЯ ж абяцаў больш падрабязна растлумачыць чым мне Браслаў зь Віцебскам не спадабаліся...
Вось тры ілюстрацыі.
У Браславе маральна забілі крамы. У самым цэнтры зойдзеш у фіг-яе-ведаеш-можа-харчовую - і пуляй вылятаеш. Бо побач з гэткім музэем саўка нават лінія жэлезкіна адпачывае :(( Белаватыя кафэльныя сьцены, пустыя прылаўкі і велізарнае сьвіное рыла ў цэнтры. Ясен пень і перад прылаўкамі пуста. Паўсонная прадаўшчыца размаўляе відаць з той сьвінёй, як Гамлет зь Ёрыкам.
Тая ж карціна і ў нібыта ўнівэрмагу. Толькі "сьвіня" іншая.
А зь недзяржаўнымі крамамі іншая жывёліна павязаная. Кот. Які іх наплакаў.
Але ж і тут, на заходнім ускрайку Беларусі, не забываюцца, што савок мусіць быць расейскім! На гэта розум працуе пастаянна. У рускіх так не працуе :)
Тут ня толькi прыколы, тут памылак навалам :) Колькi? ;)

Віцебск безумоўна глядзіцца багацейшым. Але й ён упёрта імкнецца прадэманстраваць, што ён не які-небудзь там славуты беларуска-эўрапейскі Віцебск, а расейскі савок.
Ілюстрацыі будуць не такія прамыя, але.

Тэкст справа: "Восстановительные работы по реставрации..." Хто перакладзе, што гэтая хня азначае? Тым больш калі цудоўна бачна, што будуецца з нуля (хай на старым месцы і нават магчыма па старым праекце (у чым як звычайна сумняюся))
А яшчэ большы прыкол - тэкст зьлева. І нават не таму што да "построен" яшчэ далёка.
Можна разглядзець, што ўнізе нешта замазана, але мабільнае фота не перадае, што. А там!...:
"Министр культуры РФ Такой Т.А. на церемонии освящения нейкага там-ня памятаю-расейскага храма." !!!
Безумоўна, на гэткія рэстаўрацыйныя аднаўленьні патрэбныя вялікія грошы...

Приветъ из славнаго Витебска! :(((