Nov. 12th, 2007

dzienn: (do You really...)
Расказваю пра нашае падарожжа 7.11 не па парадку.
Тым хто быў там, паўтараю кароткую экскурсію. І астатнім цікава будзе, мабыць нават тым, хто й сам ведае





Будслаў (спачатку Буда) узьнік у 1504 годзе на месцы пасяленьня манахаў-бэрнардынцаў. Якія ня Будду славілі, а лес валілі :)
І пабудавалі яны сабе, зразумела, касьцёл. Спачатку драўляны, а ў 1643г. - мураваны.
Які можна пабачыць і дагэтуль. Праўда, убачыць складана ;)
Вось (адносна) новы касьцёл :



А дзе ж стары? Больш у Будславе касьцёлаў няма! ;)))
Дык вось жа ён! )

Кожны год 1-2 ліпеня ў Будславе адбываецца фэст у гонар Будслаўскай Маці Божай – апякункі Беларусі.
Насельніцтва мястэчка павялічваецца на парадак, і нават не адзін. Прыходзяць, прыязджаюць і апошнім часам прыплываюць пілігрымы ня толькі з усёй Беларусі, але й з Украіны, Літвы, Польшчы, Расеі, Малдовы… Дабіраюцца хто сам, а хто вялікімі групамі, з харугвамі, сьцягамі й песьнямі – во дзе карціна на дарозе! :)
( Тут шмат цікавага і пра гэта напісана. Напрыклад, пра самую вялікую гару Беларусі.)
Мястэчка застаўленае намётамі й машынамі пілігрымаў і гандляроў, паўсюдна бродзяць сьвятары й манахі розных ордэнаў, на вялікім полі збоку касьцёлу (часткова на здымку) палявая кухня корміць усіх галодных (аплата па жаданьні), пастаянна адбываюцца сьвяточныя набажэнствы – як у самім касьцёле (у старым - уніяцкія) так і на вуліцы, на тым жа полі (для ўсіх), – канцэрты. Весела й радасна.
І ўсю ноч набажэнствы й канцэрты. І хросны ход вакол парку перад касьцёлам.
Прыгожыя фотаздымкі можна паглядзець тут . (У мяне й свае неблагія ёсьць, але доўга іх сюды закідваць. Хай будуць Юлькіны.) Хлопец у блакітным - мой даўні знаёмы :)

А паабедзе 2 ліпеня, як усё раз’язджаюцца, ідзе дождж. Хоць маленькі. Абавязкова.
Існуе павер’е, што калі пасьля сьвята Маці Божай ідзе дождж – значыць яна нібыта паплакала за нас, і Беларусь будзе жыць, усё будзе нядрэнна.
Пры мне й на памяці ўсіх хто мне пра гэта распавядаў дождж быў заўсёды.

Page generated Aug. 15th, 2025 01:03 pm
Powered by Dreamwidth Studios