Хэлл НОТ ўін
Nov. 2nd, 2007 02:16 amКалі хто забыў - Хэлоўін, ён жа Самуін, ён жа Дзень усіх сьвятых - гэта найперш тыя ж самыя Дзяды. Дзень памяці продкаў.
А не нагода размалявацца маньякам-вурдалакам толькі дзеля таго каб адчуць сябе д'яблам. (у арыгінале ж зьбіраліся нечысьць адпугіваць - а цяпер атрымалася падзецца ад яе няма куды)
Нешта ж вось, блін, няма такога сьвята каб анёламі апраналіся...
А вось і не! :)
Бачыў адну дзяўчынку... У той час як многія бадзяліся размаляваныя, прычым практычна ўсе зь іх ці то ў крыважэрных педафілаў, ці то ў іхных ахвяраў (за рэдкім выключэньнем гламурных няшкодных чарцяняткаў ;) )- яна была толькі з рожкамі, прычым белымі й пухнатымі! O:)))
!!!
Так, я таксама, быў час, маляваўся ў якога-небудзь чарцяку. Але не рабіў з гэтага культу. Я ня супраць ані сьвята, ані падобных традыцыяў, калі хто не зразумеў. Я супраць згубы сэнсу - потері смысла, тым больш замены яго на супрацьлеглы. :((
А Дзяды сёньня і заўтра.