а БДУ мяне цяпер практычна не цiкавiць
Oct. 18th, 2007 06:45 pmЗа выключэньнем таго аблому ў Лужнiках :((
учорашнi дзень быў вельмi прыкольным.
Ранiцай выходзячы з мэтро ў бок новай працы сустрэўся з былым шэфам - тым самым, нядаўна апiсаным ;) З усьмешкай кiўнуў яму - "Здассьце", i ён нечакана культурна-ветлiва сказаў "Добрый день"...;) I ажно трох сваiх былых студэнтаў сустрэў у той жа дзень :)
Зайшоў на кірмаш мёду набыць. І заўважыў шыльду "Алтай - Старовер". Безумоўна я й ня думаў больш, дзе купіць! (нават цяжка самому сабе адказаць, якая прычына была першая. усё роўна іх дзьве :)) )
А каля-лужнiкоўская тэма была таксама вельмi прыкольная. У апошнiх матчах не прайгралi Кiпр, Албанiя, выйгралi Люксэмбург, Лiхтэнштайн, Грузiя, Расiя... ;)))))
якiя словы ў тэксьце галоўныя? ;)?
UPD. Опанькі. Гэтыя словы ўжо можна двойчы напісаць...:))