Sep. 30th, 2007

dzienn: (do You really...)
(не напісанае яшчэ вясной)

Як файна, калі пойдзе моцны дождж, набыць сабе парасон і пайсьці пад імі – пад гэтым даждждом і новым парасонам.
Як файна зайсьці ў краму за новым абуткам, і выйсьці ў новым, без старога. Даўно марыў такое зрабіць – зрабіў :)

карцина маслам )

Як файна мець такую магчымасьць.

учора

Як файна пайсьці хай сабе на рынак за новай шмоткай, хаця б курткай – і ў “коітавекі” ня толькі ад рынку не стаміцца, але й табе хоць нешта спадабалася! І ты ня толькі куртку набыў, але й, ладна ўжо, пагадзіўся прымерыць пару-тройку строяў. Таксама ж патрэбныя піжмачок-штонікі новенькія-салідныя, хоць на радах і не падабаецца нічога. А як стаў прымяраць – дык і гэта вельмі добра, і гэта нармалёк!.. :)
Значна даражэй, праўда, чым ты, тундра, разьлічваў..:)))
Але тут я прымерыў такое!..!!! Разам стаў салідны мэн, нягледзячы на памятую кашулю ды нямытасьць-няголенасьць. Вось дзе Буржуа! Яшчэ патрэбныя кашулю, гальштук, боты дадаць – наогул будзе страшна ўявіць! ;))
І хоць верхні гузік пінжака мне моцна дакучаў (зашпільваць яго не хацелася, цеснавата неяк рабілася – а расшпілены ён глядзеўся зусім ні пры чым (да я з-за меншых “праблем” адмаўляўся ад рэчаў!!)) – тут усё астатняе было настолькі шыкоўным і настолькі на першы, другі й трэці позірк мне пасавала, што мне быў ужо не настолькі важны ня тое што той гузік, але й кошт. У паўтары разы вышэйшы за “дарагое” й ў 2 разы вышэйшы за “разьлікі”!!!

Я сам сабе ўсё яшчэ ня верыў, а ўжо стаяў ля банкамату :)) (хаця й ня мог забыць пра гузік..;) )
І тут аказалася што
згубіў картку. Дні два як згубіў недзе, і толькі зараз заўважыў. Ня вельмі баяўся, што зьнікнуць грошы, але не прыемна што балда, марока з аднаўленьнем карткі, і галоўнае – пралятае пакупка. Прынамсі на бліжэйшыя дні.

А ўвечары высьветліў, што картка мая ляжаля й злобна хіхікала ў БПББанку, у сапсаваным банкамаце якога я й умудрыўся яе забыць (добра хоць ўзгадаў-разьлічыў самае імавернае месца). Хучэй за ўсё ўжо ў панядзелак змагу забраць.

Але настрой можа зьнікнуць…
І, можа гэта такі знак?.. Вельмі ж дарагое, і вымагае яшчэ “апгрэйдаў”, а часта нажаль не спатрэбіцца, дый яшчэ той гузік…
Га?..

Page generated Aug. 22nd, 2025 12:13 pm
Powered by Dreamwidth Studios