Апэрацыя "Вніманіе - вор!"...
Sep. 26th, 2007 04:47 pmАпупея са схваткай Бабра з Аслом нечакана рана завяршылася. І завяршылася нечакана.
Пасьля безьлічы хвалебных славасьпеваў у мой адрас адваліў “Бабёр”.
У БДУ я больш не працую.
Спачатку я ня мог дакладна разабрацца, ці то гэта дэканат ня змог дачакацца пакуль я перайду да іх на поўную стаўку, ці то некаторыя вядомыя асобы з дэканату сапраўды вельмі настырна прасоўвалі сваіх кандыдатаў, ці то мой непасрэдны шэф нешта круціць.
Калі ён роўна два тыдні таму раптам абвясьціў мне такую навіну, то сказаў што дэканат узяў новага чалавека на поўную стаўку, бо заняткаў хутка стане шмат, і я не змагу іх усе абслужыць. А мне паабяцаў што на новы год, калі адчыніцца новы корпус журфаку зь вялікай студыей, працай й пэрспэктывай, “першым каму я пазваню, будзеце Вы.”
І папрасіў тут жа здаць ключы.
Мне трэба было закончыць адзін мантаж – запісаць ужо проста гатовае, дый са студэнтамі дамаўляліся што скончым іхную курсавую за гэтыя два дні, але: “Я зьязджаю, і ня трэба каб тут хто-небудзь быў. У панядзелак званіце, спакойна дамовімся, даробіце што вам трэба.” Мне трэба было 2 дні працы, і яны расьцягнуліся да аўторка ўчорашняга.
Заадно даведаўся пра сябе шмат новага цікавага.
( Псіхалягічны дэтэктыў )
Ах, да – Ліса! Перш чым, магчыма, прапанаваць мне мантаж, правер, ці ня зьнікла ў цябе што-небудзь пасьля навагодняй вечарынкі! ;)))