"G"7... г....ныя 7 цудаў..
Jul. 9th, 2007 08:07 pmАбраць новыя 7 цудаў сьвету было, безумоўна, вельмі складана, нават з фінальных 21 кандыдатаў... Але ж, здавалася б, амаль якія 7 ня выбяры, усё будзе добра й правільна. Яны ж там практычна ўсе (за малым выключэньнем) як на падбор – Піраміды, Нойшванштайн, Ангкор..!
Але вынікі галасаваньня сталіся шокам...
Я катэгарычна ня згодны!!!
Вялікія эгіпецкія піраміды больш ня Цуд Сьвету ???!!!???
6 старажытных цудаў загінулі, адзінае зь іх што заставалася – і самае старое!! – “забілі”. (Тое што Піраміды ў старым сьпісе – не адмазка. Старога сьпісу ў рэальнасьці не існуе – таму ж і сабраліся новы ствараць. Адзінаму прадстаўніку старога сьпісу проста трэба было даць месца ў новым!)
Туды ж пракінулі й Стоўнхэндж. Я разумею што ня вельмі “прэзэнтацыйны” выгляд у тых валуноў – але ж найстаражытнейшая й дакладная абсэрваторыя!!! Ці не старэйшая нават за Піраміды! А пры ўсёй “новасьці” новага сьпісу перавага ж мусіць аддавацца цудам, правераным Часам!
Ладна яшчэ Стоунхэндж, можна было б стрываць гэта, асабліва пры такой канкурэнцыі (фундамэнты руінаў Мачу Пікчу таксама вонкава на цуд ня цягнуць) – але што выбралі?!
Калізей??! – так, дастаткова стары, і вялікі па памерах, што на той час было сур’ёзным дасягненьнем - але што ў ім настолькі Вялікага? Больша за тое – што гэта? Нават не стадыён – а вялікая арэна забойства!!! І сюды ж яшчэ адзін гэткі ж “цуд” –
ня менш крыважэрная піраміда мэксіканская. Якая да таго ж тэхнічна й архітэктурна не ўяўляе сабой нічога звышасаблівага (нават Калізей больш складаны за яе), хоць і таксама як Стоўнхэндж добра арыентаваная па баках сьвету. Як і многія старажытныя пабудовы.
Тадж Махал – ён хаця б пра каханьне, і сапраўды вельмі прыгожы – а гэтыя што?!
І, як “кампэнсацыя” гэтым “цудам ад д’ябла” – бразільская статуя Хрыста. Дзякуй, што не штатаўская статуя Свабоды. Але чаму не тайландзкі Залаты Будда, не расейская Радзіма-маці?!, якіх нават сярод кандыдатаў чамусьці не было. Прыгожы велічны сымбаль Рыё-дэ-Жанэйра – ну й што!!!
Маглі ня ўмесьціцца ў сьпісе і Тымбукту, і Мачу Пікчу, нават ідалы з Пасхі, і нават Альгамбра з Пэтрай... Але Як можна было пракінуць Ангкор?!! Да хто там галасаваў* – яны яго хаця б бачылі?!!
Цытата ў тэму: “Што ты хочаш? Хто ж галасаваў – звычайныя пэтэушнікі! Калізей яны яшчэ ведаюць, а пра нейкі там “Стоўн-Шмоўн” і ня чулі...” (дзіўна, чаму няма тады Эйфелевай вежы?)
Можна яшчэ б было дадаць цікавую заўвагу наконт таго што тры цуды – палова сьпісу! – амэрыканскія, а эўрапейскі толькі адзін (і той...) Можна паразважаць-паспрачацца наконт Эйфелевай вежы, Нойшванштайну, Казанскага сабору, іншых кандыдытаў... Але гэта ўжо дробязь у параўнаньні з галоўным:
– У сьпісе сямі новых цудаў сьвету тром там няма чаго рабіць. А без Пірамід эгіпецкіх і без Ангкору любы новы сьпіс нічога ня варты.
Я катэгарычна Супраць! І маю пачаць новае галасаваньне. Як гэта лепш зрабіць? Хто падтрымае?
Гэты сьпіс - вынік прыватнай ініцыятывы. Гэты сьпіс ня можа адлюстроўваць думку чалавецтва. (прагаласавала-та ўсяго каля 100 мільёнаў зь некалькіх краін- і гэта за 2 гады) Але я лічу што новы сьпіс Сямёркі стварыць было б варта.
* - Дарэчы: "Официальные власти Бразилии, Перу, Мексики призвали своих сограждан голосовать, в Индии и Китае были мощные агиткампании."
"ЮНЕСКО не поддержала начинание Вебера, посчитав его "частной инициативой" и назвав идею швейцарца "чисто медийной" и "не отвечающей научным и воспитательным задачам ЮНЕСКО".